Відэаверш: Аляксандр Макарэвіч чытае „Гонар афіцэра” – пра вярбоўку агента
Аляксандр Макарэвіч, аўтар верша “За Катынь!” чытае свой новы верш пра вярбоўку агента „Гонар афіцэра”.
Аляксандр Макарэвіч, малады паэт з Воршы гаворыць: “У нас ёсць шмат фільмаў і кніг па дадзенай тэме. Оруэл, Салжаніцын… пералічаць доўга. У дадзеным выпадку я хацеў паказаць супрацьстаянне двух людзей. І ад гэтага супрацьстаяння залежыць дастаткова шмат, як для першых, так і для другіх, незалежна ад таго – ці гэта Гестапа, Святая інквізіцыя альбо іншыя тайныя службы ўсёй нашай Планеты. Гэта складаны выбар. І ён заўсёды робіцца дзеля нечага. Гэта канфлікт душы для аднаго і хлеб з маслам для другога! А можа і наадварот. Хтосьці зразумее, кагосьці гэта не закране, хтосьці убачыць нешта іншае. Але наўрад ці многія адкажуць дакладна, як бы яны паступілі на месцы майго слабога героя. І гэта… this is fine”.
Беларускае Радыё Рацыя