Віфлеемскі агонь даставілі ў Беларусь



Каталіцкія скаўты даставілі Віфлеемскі агонь у Гародню, распавялі ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1”.

Урачыстая служба прайшла ў Кафедральным саборы Святога Францыска Ксаверыя. Ужо заўтра каталіцкія скаўты даставяць агонь ў менскі архікафедральны сабор Святога Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Эстафета Віфлеемскага агню па епархіях Беларусі будзе праходзіць да 23 снежня. Запаліць Віфлеемскую свечку зможа кожны, незалежна ад канфесіі.

Штогод акцыя перадачы Віфлеемскага агню аб’ядноўвае мноства людзей у розных краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

tvr.by