Віктар Бабарыка трэці раз сустракае дзень народзінаў за кратамі
Сёння ў калоніі свой дзень народзінаў сустракае палітзняволены Віктар Бабарыка.
Яму спаўняецца 59 гадоў.
Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў Цэнтрвыбаркам для здачы сабраных подпісаў.
У судзе Маскоўскага раёна Менска 6 ліпеня 2021 года палітзняволенага экс-банкіра, які меў намер змагацца за пасаду прэзідэнта, асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам. Віктар Бабарыка віну не прызнаў.