Віктар Данільчык: Яны нават свой 55-ы артыкул парушалі



Экс-кандыдат ад гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Данільчык лічыць парламенцкія выбары несумленнымі і непразрыстымі. Актывіст, які займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, сачыў за падлікам галасоў разам з назіральнікамі і лічыць, што прадстаўнікі выбарчай камісіі парушалі артыкулы выбарчага заканадаўства:

– Мне, па-першае, адмовілі на маю прапанову на адкрыты і галосны падлік, матывуючы тым, што яны будуць кіравацца 55-ым артыкулам. І пры самім падліку нават 55-ы артыкул ім удалося парушыць, прычым неаднойчы.  То бок ніякага галоснага падліку не было, усе вынікі перадаваліся на паперках. Пачарговасць ускрыцця скрыняў і агалошвання вынікаў таксама не было. Рабілася ўсё толькі для таго, каб прапіхнуць прызначаных кандыдатаў.

Па Гародні ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучаліся ў дэпутаты Віктар Данільчык, Іван Крук і Наталля Лукашэвіч. Былыя кандыдаты цягам некалькіх дзён перададуць у акруговыя камісіі скаргі аб парушэнні выбарчага заканадаўства.

Беларускае Радыё Рацыя