Віктар Гарбачэўскі: Ніколі не будзе так, як было да выбараў
Ужо ніколі не будзе так, як было да выбараў. Сёлета грамадства, у тым ліку ў вельмі малых гарадах Берасцейшчыны, вельмі змянілася.
У гэтым перакананы кобрынскі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віктар Гарбачэўскі:
– У нас як такіх пратэстаў не было. Міліцыі было больш, чым пратэстоўцаў. Усё было чорнае. З Драгічына, Маларыты ўсіх наганялі. Аўтазак у цэнтры стаяў. Патрулі хадзілі. Таму людзі асцерагаліся, на лавачках сядзелі ў бел-чырвона-белай вопратцы. Пратэсты перайшлі ў такі партызанскі фармат – салідарнасць, падтрымка.
Віктар Гарбачэўскі звярнуў увагу, што масавых пратэстаў у Кобрыне ўжо не было некалькі тыдняў. Але пакуль яшчэ рана рабіць высновы, чаму так адбываецца.
Беларускае Радыё Рацыя