Віктар Гарбачэўскі: Змаганне працягваецца
Па некалькі дзясяткаў чалавек прымае ўдзел кожны тыдзень у пратэсных акцыях у Кобрыне, што ў Берасцейскай вобласці.
Пра гэта паведаміў сябра аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віктар Гарбачэўскі. Ён адзначыў, што настрой мяняецца, але змаганне працягваецца:
– Настрой розны. У асноўным у тых, з кім я размаўляю, больш пазітыўны настрой.
Найбольш распаўсюджаныя акцыі ў гарадах Берасцейшчыны — гэта шэсці, фотасесіі з нацсімволікай і фотаздымкамі палітвязняў, а таксама правядзенне дваровых святаў.
Беларускае Радыё Рацыя
