Віктар Какарэка: Указ №485 пралабіраваны археолагамі
Кожны аматар даўніны і манет старэйшых за 120 гадоў тэарэтычна можа патрапіць пад указ №485 кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які выйшаў у свет напрыканцы снежня.
Ужо з сакавіка пачынаецца сезон, калі на палі выйдуць людзі з металашукальнікамі і будуць шукаць “скарбы”
Што абараняе гэты ўказ, нашаму радыё распавёў старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка:
– У нашым законе ў першую чаргу бароняць тыя месцы, на якія прэтэндуюць археолагі, то бок гэта месцы, дзе не даследавана, дзе знаходзяцца нейкія селішчы, дзе можа цікавіць у далейшым тое, што археолагі яшчэ не даследавалі ці прынамсі пакуль не імкнуцца да гэтага. У гэтым напрамку, я лічу, першае, што бароняць. Ну і другое, калі выпадкова знойдзены археалагічны прадмет, то археолагі хацелі б яго прынамсі абследаваць.
Па словах Віктара Какарэкі, на некаторых шукальнікаў даўніны ўжо пачалі заводзіць справы. Аднак гэтыя справы звязаныя з іншымі законамі і ўказамі: за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і валютныя аперацыі, пад якія тэарэтычна могуць патрапіць усе калекцыянеры манет.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя