Віктар Клімус: Асноўныя пратэстныя актыўнасці яшчэ наперадзе



Чаго чакаць ад пратэстаў у Берасцейскім рэгіёне ўжо ў новым 2021 годзе? Што рабіць са стомленасцю людзей? Ці святы знізілі пратэстны градус?

На такія ды іншыя пытанні даў адказы Госць Рацыі, берасцейскі грамадскі дзеяч Віктар Клімус у гутарцы з Алісай Поль.

Віктар Клімус:

– Апошні месяц мы бачылі, як пратэст трансфармаваўся ў такія больш дробныя, лакальныя формы – міні-маршы, міні-ланцугі салідарнасці, яны могуць узнікнуць практычна ў любы дзень, у любым месцы. Гэта ўжо дамоўленасці ідуць не праз агульныя адкрытыя чаты, а людзі пазнаёміліся адно з адным, дасылаюць персанальныя запрашэнні тым, каго ведаюць, каму давяраюць.

 Цалкам размова:

Віктар Клімус перакананы, што асноўныя пратэстныя актыўнасці яшчэ наперадзе. Яны пачнуцца праз некалькі тыдняў, ці напачатку вясны, у залежнасці ад палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя