Віктар Клімус: Мы даўно працуем з тэмай „Старажытнае Берасце”
Сённяшні госць Радыё Рацыя – стваральнік і кіраўнік краўдфанд-кафэ „Грунтоўня” Віктар Клімус.
Размова пойдзе пра ягоны праект пад назвай ” reBrest”, дзякуючы якому ягоная каманда спрабуе праз сучасныя тэхналогіі аднавіць старое Берасце, страчанае пры будаўніцтве крэпасці. Праўда, праз мабільнае прыкладанне.
– Мы не першы год ужо займаемся гэтай тэмай, пачыналі яшчэ з кампаніі „Берсце старадаўняе”, прысвечанай 995-годдзю горада. Ішлі, ішлі і дайшлі.
РР: А што гэта былі за праекты, як называліся?
– Ёсць у нас ролік па мастацкім рэканструкцыям старадаўняга Берасця. выдавалі мы і інфармацыйныя матэрыялы – паштоўкі, білборды, сацыяльную рэкламу. Шмат чаго рабілі. Па тэме Берасцейскае ваяводства, па тэме старадаўняга Берасця. І натуральна, калі з’явіліся тэхналагічныя магчымасці, то адразу стала зразумела, што гэта цудоўны інструмент, каб выкарыстаць у нашай тэме. Мы шукалі, канешне, магчымасці рэканструкцыі старых гарадоў. Паралельна шукалі партнёраў па архітэктурнай частцы. Паралельна ішоў пошук айці-рашэнняў. І ўрэшце рэшт у нас атрымалася аб’яднаць і змястоўную частку, і тэхналагічную частку. І ўжо хутка мы выдадзім тэставую версію аднаго аб’екта.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя