Віктар Клімус: Не разумею, што яны шукалі ў маёй хаце
Падазраваны па крымінальнай справе — у такім юрыдычным статусе зараз знаходзіцца берасцейскі грамадскі дзеяч Віктар Клімус.
Папярэдне вядома, што справа можна быць звязаная з прымяненнем вадамёта падчас адной з дэманстрацый у Берасці, якая завершылася жорсткім разгонам пратэстоўцаў. З гэтай нагоды быў праведзены ператрус, — распавёў сам актывіст:
– Да канца я яшчэ не ведаю ўсіх акалічнасцяў, але, наколькі я разумею, дакументы ў іх былі па заведзенай крымінальнай справе на мяне, па гісторыі з вадамётам. Але чаму трэба было нешта шукаць і глядзець у маёй хаце, я не ведаю.
Віктар Клімус звярнуў увагу, што зараз дэталямі справы займаецца адвакат. Дакладны артыкул, паводле якога вінавацяць грамадскага дзеяча, невядомы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
