Віктар Клімус: Штрафамі і суткамі людзей не запужаць



Штрафамі і суткамі людзей не запужаць. У гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч Віктар Клімус.

„Улада прапаноўвае марафоны з 15 на 15 сутак, але гэта ўсё роўна не мяняе настрой тых, хто выходзіць на пратэсты,” — адзначыў ён.

– Адзінае, што тыя, хто падвешаны на нейкія  крымінальныя артыкулы, ці маюць папярэджанне за некалькі адміністрацыйных справаў, яны, канешне, больш акуратна сябе паводзяць, але гэта не значыць, што яны не ўдзельнічаюць у іншых формах змагання, у тым ліку і эканамічных – байкот выплатаў у падатковую, выплатаў у бюджэт, страйкі на прадпрыемствах.

„Калі ўдзельнікаў пратэстаў далей будуць караць штрафамі і суткамі, то верагодна, што ў адзін момант людзі перастануць плаціць падаткі,” — дадаў Віктар Клімус.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце