Віктар Марчук: Ідзе наўпроставая вайна, па журналістаў прыходзяць дадому
Беларускім незалежным СМІ ўлады стварылі своеасаблівыя ўмовы працы. Бо інакш інфармацыйнае поле сыйдзе ў непадкантрольны тэлеграм-кантэнт.
Кажа галоўны рэдактар “Брэсцкай газеты” Віктар Марчук:
– Паляванне на журналістаў, у прыватнасці ў Берасці, пачалося з першых дзён масавых акцый пратэсту. Нягледзячы на тое, што Берасце – горад не малы, але журналістаў незалежных СМІ тут не так шмат. І журналістаў, якія працуюць на акцыях, таксама не шмат. І большасць з іх пабывалі ў ІЧУ і судах.
На думку Марчука, рэгіянальныя журналісты знаходзяцца ў больш небяспечнай сітуацыі. Паказальна, што сёння зранку да журналісткі “Беларускага Радыё Рацыя” Тамары Шчапёткінай у Бярозе прыйшлі з вобшукам. Абставіны высвятляюцца.
Беларускае Радыё Рацыя