Віктар Марчук: Улада стварае новыя метады ціску на незалежныя СМІ



Стварэнне неспрыяльных умоваў, вынікам якіх стаў пераезд у новы офіс, і патрабаванне акрэдытацыі для доступу ў суд — такімі бачыць асноўныя перашкоды для працы “Брэсцкай газеты” яе галоўны рэдактар Віктар Марчук.

Зараз ствараюцца новыя метады ціску, якія выкарыстоўвае ўлада для кантроля за прэсай, — распавёў ён:

– Нават той факт, што нам прыйшлося мяняць офіс. Два месяцы мы патрацілі на пошукі новага офісу. І я лічу, што гэта таксама адзін з элементаў уздзеяння на нас як на незалежную газету і як на незалежны інтэрнэт-рэсурс.

Галоўны рэдактар “Брэсцкай газеты” Віктар Марчук не выключае, што ціск будзе ўзмацняцца, але ўжо ў новай форме. Журналістам толькі застаецца прафесійна выконваць свае абавязкі, нягледзячы на перашкоды.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце