Віктар Марчык: “Выбары адбудуцца па-ранейшых сцэнарыях…”
Альтэрнатыўнае галасаванне ў Слоніме за кандыдатаў у дэпутаты павінна адбыцца на сямі выбарчых акругах. Астатнія без альтэрнатыў. Альтэрнатывы кандыдатам склалі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.
Па словах грамадскага актывіста са Слоніма Віктара Марчыка, выбары ў мясцовыя Савета адбудуцца па-ранейшых сцэнарыях і ніхто ў мясцовыя дэпутаты з сяброў згуртавання не пройдзе. “Калі ў камісіі нікога не ўключылі, то якія могуць быць выбары. Дэпутатамі стануць тыя, каго туды ўжо прызначылі”, — сказаў Віктар Марчык.
Дарэчы, старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі таксама вырашыў балатавацца ў Слоніме па 28-й выбарчай акрузе ў мясцовыя дэпутаты. Альтэрнатывы ў яго няма, таму ён абавязкова стане дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Па неафіцыйнай інфармацыі, Алег Таргонскі пасля выбараў хоча ўзначаліць Слонімскі райсавет, пакінуўшы крэсла старшыні Слонімскага райвыканкама.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім