На слонімскім рынку заклікалі не глядзець і не слухаць БТ
У аўторак, 19 студзеня, на Слонімскім цэнтральным рынку адбыўся трэці ў гэтым годзе сход слонімскіх індывідуальных прадпрымальнікаў. Нягледзячы на марознае надвор’е, на сход прыйшлі каля 50 чалавек.
[Not a valid template]
Сход пачаў сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які заклікаў не глядзець і не слухаць тое, што паказваюць па БТ у дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў, а каб яны ўсе прытрымліваліся рашэнняў форуму ІП, які адбыўся 11 судзеня ў Менску. Акрамя Віктара Марчыка на сходзе выступілі іншыя прадпрымальнікі, якія спадзяюцца на новы форум ІП, што адбудзецца 25 студзеня, куды паедзе і дэлегацыя слонімскіх ІП.
У гэты самы дзень слонімскія ІП правялі сустрэчу з кіраўніком мясцовага райспажыўтаварыства Андрэем Падольскім, дзе вырашаліся пытанні арэнды месцаў на рынку і розных фінансавых пабораў з прадпрымальнікаў. Праз тыдзень слонімскія прадпрымальнікі запланавалі сустрэчу са старшынём Слонімскага райвыканкама Алегам Таргонскім.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім