Віктар Міхасёў: Ручная сарціроўка на палігоне можа ўключаць працу з ртуццю



Пад Воршай улады плануюць узвесці палігон для смецця, але грамадскія слуханні і адсутнасць у чыноўнікаў некаторых дамоваў і дакументаў выявілі шэраг пытанняў. Праблема не толькі ў тым, што палігон плануецца зрабіць побач з аэрадромам Балбасава, пра што гаварылася раней.

„Цяпер пытанні выклікае і сарціроўка адкідаў на палігоне”, — гаворыць мясцовы грамадскі актывіст Віктар Міхасёў:

– Частку адкідаў, плануецца перапрацоўваць так званыя брыкеты RDF, але яны ўтрымліваюць шкодныя рэчывы. Тэхналагічны працэс будзе ручным, узнікала пытанне, бо будуць трапляць люмінісцэнтныя лампы, у якіх шкодныя рэчывы, напрыклад, ртуць.

Віктар Міхасёў накіраваў неабходны пакет заўваг і прапаноў да будаўніцтва палігону і яго канкрэтнага месцазнаходжання. Чыноўнікі разглядаюць іх, а неўзабаве з’явіцца інфармацыя ці ўнесеныя змены ў праект. Частка жыхароў Воршы, Барані і Балбасава, побач з якімі запраектаваны палігон, выступаюць за скасаванне будаўніцтва або яго перанос.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя