Віктар Парфёненка будзе працягваць судовае разбіральніцтва з МЗС
Журналіст з Гародні Віктар Парфёненка атрымаў з Ленінскага суда Менску дакументы з адмовай у разглядзе скаргі на Міністэрства замежных спраў. Журналіст працягвае дамагацца праўды і ўрэшце атрымаць пры гэтым ведамстве акрэдытацыю. Але 7 разоў атрымаўшы адмовы, ён вырашыў перайсці да змагання ў судовых інстанцыях.
– Цяпер я буду, разам з юрыстамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, рыхтаваць наглядную скаргу да старшыні гарадскога суда Менску. Па рэкамендацыі, у тым ліку журналістаў БАЖ, я планую прайсці ўвесь этап – ад ніжэйшых судоў да вышэйшых.
Віктар Парфёненка збіраецца давесці справу аб адмове ў акрэдытацыі да лагічнага завяршэння, калі не ўдасца гэта праз беларускі суд здзейсніць – то будзе рабіць гэта праз Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя