Віктар Саяпін склаў даведнік пра піўныя Гародні (абноўлена)



Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін у сваёй новай кнізе пра жыццё пасляваеннай Гародні выклаў даведнік пра гарадскія піўныя. У даведніку больш двух дзясяткаў месцаў, якія не захаваліся да сённяшняга часу. Даведнік аздоблены фотаздымкамі і ўспамінамі сведкаў. Дзе было месца, вакол якога віравала піўное жыццё гарадзенцаў сярэдзіны ХХ-га стагоддзя, – ўзгадвае Віктар Саяпін:

– Своеасаблівым цэнтрам спажывання піва стаў так званы П’яны вугал – скрыжаванне сённяшніх вуліц Гарнавых і Савецкіх пагранічнікаў. Чаму менавіта там стварыўся такі цэнтр піўных, якія месціліся на кожным куце гэтага скрыжавання? Пасля вайны атрымалася так, што Занёманне стала прамысловым цэнтрам Гародні, там месціліся буйныя прадпрыемствы.

Сярод назваў, якія апісаныя ў кнізе, „Уралачка” і „Волга”, „Палуба” і „Тэлевізар”. А бадай самам цікавым месцам, куды гарадзенцы хадзілі папіць піва, была піўная, якая мела народную назву „У Хрыста за пазухай”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам гутарка