Віктар Стукаў: Не паведамляем персанальны склад прафарганізацый



Незалежныя прафсаюзы пераходзяць на падпольны рэжым працы. Кіраўніка прафсаюзай арганізацыі Свабоднага прафсаюза на прадпрыемстве “Полацк Шкловалакно” Віктара Стукава спачатку звольнілі з працы, а цяпер не прапускаюць на прадпрыемства для працы з чальцамі прафсаюза. “Апошнім часам мы не сталі прымаць прафсаюзныя ўнёскі праз бухгалтэрыю, пасля чаго адміністрацыя заявіла, што маўляў, у нас знікла прафсаюзная арганізацыя на прадпрыемстве,” – патлумачыў прафсаюзны лідар.

– На тэрыторыю мяне сталі не прапускаць, у сувязі з тым, што праз бухгалтэрыю ніхто не пералічвае ўнёскі, гэта нібыта значыць, што сяброў прафсаюза няма, таму не прапускаюць. Але ёсць рашэнне суда, якое гаворыць: не перашкаджаць праходу старшыні прафсуполкі, то бок мяне, на тэрыторыю прадпрыемства. Я зараз звярнуўся з заявай у аддзел выканаўчай вытворчасці і паведаміў ім, што ў сераду хачу наведаць прадпрыемства. 

“Пасля таго, калі пачаліся масавыя звальненні сяброў незалежных прафсаюзаў па ўсёй Беларусі, мы перасталі паказваць адміністрацыям спісы сваіх чальцоў, але гэта не азначае, што зніклі нашыя арганізацыі,” – патлумачыў прафсаюзны лідар.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя