Віктар Сырыца: Мы верылі ў адраджэнне роднай мовы



26-га студзеня 1990-га года Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Закон аб мовах, які ўпершыню ў найноўшай гісторыі замацоўваў за беларускай мовай статус адзінай дзяржаўнай.

Беларуская інтэлігенцыя была вельмі рада адраджэнню роднай мовы і мела вялікія надзеі, якія, на жаль, не збыліся, кажа кіраўнік Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.

syryca1111

– Тады мы шчыра спадзяваліся, што па-сапраўднаму бларуская мова адродзіцца і будзе панаваць у школах, ВНУ, яе будуць ведаць людзі. Такі рамантычны перыяд быў у нашым жыцці, але ўсё вельмі хутка скончылася. Надышоў гэты ганебны рэферэндум, які не даў магчымасці развівацца роднай мове. Расейская мова ізноў запанавала.

У траўні 95-га года першы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў рэферэндум, які надаў расейскай мове статус дзяржаўнай, замяніў бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоню” на перапрацаваную савецкую сімволіку ды зацвердзіў эканамічную інтэграцыю з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя