Віктар Яныш арыштаваны за пікет ля МЗС Беларусі



Мужчына выйшаў з плакатам «Спыніце нелегальную міграцыю» да будынка Міністэрства замежных спраў. Гэта быў 35-гадовы Віктар Яныш, паведамляе ПЦ „Вясна”.

Яго затрымалі і абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні. На судзе Яныш расказаў, што быў сведкам таго, як мігрант збіраўся нелегальна перайсці мяжу, звярнуў на гэта ўвагу прадстаўнікоў улады, але яны ніяк не адрэагавалі. Гэта абурыла мужчыну, таму ён вырашыў выйсці з плакатам.

Суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут арыштавала Віктара Яныша на 15 сутак.

Беларускае Радыё Рацыя