Віктару Івашкевічу споўнілася б 60 гадоў
Вячаслаў Сіўчык – лідар Руху салідарнасці “Разам”, распавядае пра свайго сябра, паплечніка па беларускім адраджэнскім змаганні.
– 21 верасня 60 гадоў было б Віктару Івашкевічу, які з’яўляўся адным з лідараў яшчэ нефармальных беларускіх маладзёжных суполак, адным са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэння». Арганізатарам большасці вулічных акцый часу барацьбы з камуністамі і пачатку незалежнасці нашай краіны. Вядомым журналістам, палітвязнем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вядомым грамадскім дзеячом. На мой погляд, фігура Віктара Івашкевіча вельмі недаацэненая сёння.
Віктар Івашкевіч сышоў з жыцця 3 кастрычніка 2013 года. За сваю актыўную прафсаюзную дзейнасць ён атрымаў сярод сяброў ганаровую мянушку – Рабочы. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года з’яўляўся даверанай асобай кандыдата Андрэя Саннікава.
Цалкам матэрыял:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск