Віктару Клімусу дагэтуль не вярнулі аўтамабіль і гукаўзмацняльную апаратуру
Прадстаўніку краўдфандынг-кафэ “Грунтоўня” Віктару Клімусу і яго паплечнікам дагэтуль не вярнулі ўласнае аўто і гукаўзмацняльную апаратуру.
Ціск часова спынены, але прынцыпова нічога не змянілася, — распавёў сам суразмоўца:
– На наш адвакацкі запыт яны прыслалі адказ, паўнейшая адпіска, пра тое, што яно нібыта было не правільна прыпаркаванае. У межах гэтай справы яны хочуць мяне апытаць як сведку. Чаму ім патрэбны я і чаму яны не аддаюць аўто нават адвакатам па даверанасці, яная аформлена ў натарыуса, на гэта ніякага адказу няма.
Транспартны сродак у Віктара Клімуса быў канфіскаваны на падставе таго, што ён нібыта быў прыпаркаваны ў непрызначаным для таго месцы. Пры гэтым доўгі час не было вядома, хто менавіта забраў аўто і які да таго быў прававы грунт.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
