Віктара Марчыка засудзілі на 5 сутак арышту
У пятніцу, 24 сакавіка, у судзе Слонімскага раёна адбыўся суд над адным з арганізатараў “Маршу недармаедаў” у Слоніме Віктарам Марчыкам. Марш прайшоў у Слоніме 19 сакавіка. Віктара Марчыка асудзілі на 5 сутак.
Спачатку Віктара Марчыка павінны былі судзіць 20 сакавіка. Суд запланавалі на 11 гадзін, але потым перанеслі на 14.30. А потым суд ізноў перанеслі на 24 сакавіка.
Нагадаем, што Віктар Марчык быў схоплены слонімскімі супрацоўнікамі РАУС, якімі кіраваў намеснік начальніка РАУС Вадзім Шчурскі, у нядзелю, 19 сакавіка, пасля “Маршу недармаедаў”. На гэтым мерапрыемстве старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі абяцаў нікога не караць за ўдзел у мерапрыемстве. Але праз паўгадзіны пасля “Маршу недармаедаў” быў арыштаваны Віктар Марчык, які суткі знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
