Вiктару Сазонаву – 15 базавых штрафу за памяць пра нацыянальных герояў (абноўлена)



Старшыня Свiслацкага раённага суда Аляксандр Шылін засудзiў Вiктара Сазонава да 15 базавых штрафу.

Вiктар Сазонаў прысутнiчаў 27 кастрычніка ў Свiслачы на Днi памяцi паўстанцаў выключна як праваабаронца i вёў назiранне акцыi.

Нягледзячы на ўсю юрыдычную абсурднасць гэтай адміністрацыйнай справы, паказанні сведак і прагляд відэа, Аляксандр Шылін абвесціў карную пастанову і аштрафаваў паводле часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП Віктара Сазонава на 15 базавых велічынь, што складае 367 рублёў 50 капеек. 

Віктар Сазонаў: „Самае абсурднае – гэта сам ход працэсу. Калі ад самага пачатку, пачынаючы ад маёй заявы, што я нязгодны з пратаколам і маіх аргументаў, што я нязгодны з пратаколам, чаму ён высмактаны з пальца, ад самага пачатку з кожным сведкам мае словы даказваюцца, абвяргаюцца сведчанні тых міліцыянтаў. Праглядаючы відэа, бачым фальшывасць сведчанняў міліцыянта і несапраўднасць пратаколу. І ў канцы вырак, што…мая віна даказаная і я аштрафаваны. Гэта і ёсць сама вялікая абсурднасць, калі заранёў вядомы вырак, а працэс усё роўна ідзе. Гэта пераўтварецца ў фарс, у нейкі цынічны фарс, увогуле ў цынізм. Для чаго гэта патрэбна? Хіба для таго каб паказаць, што ўсе інстытуты працуюць адпаведна на абарону інтарэсаў тых, хто сядзіць сёння пры ўладзе. Гэта ўсё робіцца для таго, каб мы апусцілі рукі і бачылі, што няма ніякай абароны. 

Беларускае Радыё Рацыя