Віктару Валадашчуку – 60



11 чэрвеня рэдактару і выдаўцу “Газеты Слонімскай” Віктару Валадашчуку спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.

Усё сваё свядомае жыццё Віктар аддаў журналістыцы. Пачынаў ён журналісцкі шлях са звычайнага фотакарэспандэнта раёнкі, потым быў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі, а ў красавіку 1997 года ён разам са сваімі землякамі Сяргеем Чыгрыном і Сяргеем Яршом пачаў выдаваць “Газету Слонімскую”. Першы нумар пабачыў свет 24 красавіка 1997 года. І вось на працягу 21 года Віктар Валадашчук выдае ў Слоніме свой незалежны тыднёвік. За гэты час шмат прыйшлося перажыць і вытрымаць, адолець і сцярпець, бо ўтрымліваць адзіную незалежную газету на Гарадзеншчыне не так проста было і застаецца цяпер. Але “Газета Слонімская” жыве, бо яе рэдагуе цудоўны і вопытны рэдактар і журналіст Віктар Валадашчук.

Усе землякі і творчая інтэлігенцыя Гарадзеншчыны шчыра віншуюць спадара Віктара з юбілеем і жадаюць яму здароўя, сіл і новых адкрыццяў на журналісцкай ніве.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім