Вікторая Лаўрынюк: Пагрозы забірання дзяцей з сям’і „палітычных” – асаблівая форма рэпрэсій у Беларусі
Беларускі праект FemMoz правёў анлайн-дыскусію па тэме: „(Ня)бачнае мацярынства: палітыка, эканоміка, міграцыя”.
Пра найбольш распаўсюджаную форму сістэмную дыскрымінацыю жанчын і ўразлівых груп у Беларусі распавяла дактарантка фемінісцкіх і гендарных даследаванняў Вікторыя Лаўрынюк:
– У Беларусі ёсць дэкрэт прэзідэнта №14, па-мойму, быў уведзены ў 2008 годзе, можа, крыху раней, пра дзіця ў сацыяльна-небяспечным становішчы. І мне падаецца, што вядучым ведамствам, якое яго ініцыюе – гэта тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва , магчыма, МНС, цяпер ужо лекараў падключылі. То бок гэта заўжды было такім рэпрэсіўным інструментам.
Удзельніцы анлайн-дыскусіі таксама абмеркавалі досвед палітычнага пераследу маці, цяжкасці сумяшчэння мацярынства, працы і актывізму, а таксама паразважалі пра прычыны падзення нараджальнасці ў Беларусі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя