Вінчэўскі: Стаць бірдводчарам цяпер можа кожны



Таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” зрабіла мабільны дадатак па вызначэнню птушак.

Арнітолаг Зміцер Вінчэўскі, рэдактар сайту “Птушкі штодня”, лічыць, што цяпер навучыцца азам вызначэння птушак зможа кожны:

– Каб людзі маглі дыстанцыйна адзначаць і паспрабаваць свае сілы ў вызначэнні птушак. Мабільны дадатак створаны нашай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а таксама на галоўным сайце арганізацыі ёсць прыкладная дыстанцыйная праграма, дыстанцыйны курс менавіта для пачынаючых. Там не шмат відаў, але можна правяраць свой узровень ведаў.

Зміцер Вінчэўскі таксама запрашае на адмысловыя курсы па вызначэнню птушак, якія распачнуцца ў Гародні ў верасні: 

– З восені мы пачынаем разам з Універсітэтам «Залатога веку», які знаходзіцца і працуе ў Гародні, ужо 11-ы год пачынае свае працы, мы зноў будзем ладзіць свой курс – і для пачынаючых, і для тых, хто працягвае вызначаць птушак, таму вось запрашаем далучацца.

Зміцер Вінчэўскі адзначае, што летам штодня на вуліцах і лесапарках Беларусі можна ўбачыць больш за 60 відаў розных птушак, а таксама запрашае да адмысловага назірання за птушкамі, што робяць сябры таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Беларускае Радыё Рацыя