Віншаванне з Раством ад дапаможнага біскупа Язэпа Станеўскага



Дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі, яго Эксцэленцыя Язэп Станеўскі віншуе з Калядамі і Новым Годам.

Асабліва ён дзякуе медыкам, якія аддаюць свае веды і сэрцы на ратаванне жыццяў хворых на каронавірусную інфекцыю:

– Мае дарагія сябры, час мінае, а з ім у гісторыю адыходзіць 2020 высакосны год. І толькі час сустрэч у братэрстве і сацыяльным сяброўстве з далікатным полымем цеплыні сэрца і позіркам спачування пакінуць свой след у памяці кожнага з нас як пазітыўны багаж, які мы ахвотна забяром з сабой у 2021 год – новы час сустрэч.

Гэтае зычэнне пераклікаецца з новай энцыклікай святога Айца, папы Францішка: „Браты ўсе”, пра сацыяльнае сяброўства і братэрства. Энцыкліка была падпісаная сёлета ў кастрычніку. 

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё  Рацыя