Віншаванне з Раством біскупа Аляксандра Кашкевіча
Віншуе вернікаў біскуп-ардынарый Гарадзенскай дыяцэзіі, яго Эксцэленцыя Аляксандр Кашкевіч са святам Раства Хрыстовага.
У сваім слове ён выказвае спадзеў, што ўжо неўзабаве ўсё вернецца да свайго стану, а вернікі – нармальнага царкоўнага жыцця, з магчымасцю сумесна маліцца і праводзіць урачыстасці ў звыклым фармаце:
– Жадаю ў гэты святы час нараджэння Пана быць блізка да сваіх сем’яў, парафіяльных супольнасцяў, чалавечых сэрцаў. Жадаю быць разам з вамі праз малітву, захаванне нашых традыцый праз веру і любоў. У гэты выключны вігілійны вечар жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэтыя святы зблізілі нас яшчэ больш.
Быць чулымі да хворых, самотных, бедных і тых, хто церпіць, заклікаў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч у сваім слове.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя