Віртуальнасць для рэальнасці



У Берасці пройдуць заняткі ў „медыя-школе” для актыўнай моладзі “Віртуальнасць для рэальнасці”. Ініцыятарам выступіла берасцейская моладзевая арганізацыя “Аазіс”. Школа будзе ўключаць у сябе серыю заняткаў па прасоўванні такой інтэрнет-прадукцыі як відэаролік, флэшанімацыя, фотаздымкі і так далей, а таксама выканання ўдзельнікамі шэрагу самастойных і групавых заданняў па актуальных для горада пытаннях, – распавяла адная з галоўных арганізатараў „медыя-школы” Ірына Мароз:

– Асноўная мэта – актывізаваць берасцейскую моладзь, каб яна магла засвоіць нейкія новыя веды і прымяняць іх на карысць горада.

Заняткі плануецца пачаць з 1 лістапада. Усе заняткі будуць падзеленыя на тры блокі – праца з фота, праца з відэа і праца з флэшанімацыяй. Удзел у школе – безкаштоўны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота dzedzich.org