Віртуальны Музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі



У менскай галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя віртуальнага Музея савецкіх рэпрэсій ў Беларусі.

12 валанцёраў цягам васьмі гадоў збіралі інфармацыю пра асобаў, рэпрэсаваных у розныя гады. Летась адмысловы сайт запрацаваў у інтэрнэце. Да гэтага часу сабрана 80 відэарасповедаў ахвяраў рэпрэсій. Расказвае каардынатар музея Уладзімір Багач:

– Наконт назвы музея мы доўга вырашалі. Першапачаткова думалі назваць Музей камуністычных рэпрэсій, але тая ўлада, якая была ў СССР, не мела дачынення да камунізму. Лепш бы падышла назва Музей савецкага генацыду, як у Літве назвалі. Спадяземся, што віртуальны музей перарасце ў сапраўдны. 

На вечарыне выступілі гісторыкі-даследчыкі Ігар Кузняцоў, Аляксандр Важалоўскі, бард Ігар Мельнікаў. Перыядычнасць абнаўлення старонак сайта пакуль – раз на два тыдні.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск