Віртуальны музей савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі
represii.net – такі адрас у сеціве мае Віртуальны музей савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі. На сайце размяшчаюцца відэаўспаміны рэпрэсаваных, іх сваякоў, а таксама іншыя дакументы.
Матэрыялы пачалі збірацца з 2007 года, кажа адзін са стваральнікаў праекта Уладзімір:
– Галоўная мэта – стварыць экспазіцыю, якая ў будучыні зможа перарасці ў сапраўдны музей. У Вільні музей месціцца ў будынку КДБ. Мы не прэтэндуем на гэта. Але, канешне, хацелася б мець хоць нейкае памяшканне пад гэта ў будучыні і зрабіць выставу.
Публічная прэзэнтацыя Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў адбудзецца ў Менску 3 снежня ў галерэі “Ў”. А ў бліжэйшую суботу, 31 кастрычніка, музей ладзіць першы гарадскі квэст – камандную пошукавую гульню па тэме: “Рэпрэсаваная інтэлігенцыя”.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск