Вірусолагі назвалі самы верагодны шлях перадачы каронавірусу



Вучоныя з Інстытута вірусалогіі і даследаванняў у галіне ВІЧ у Бонскім універсітэце высветлілі, што практычна адзіны спосаб заразіцца COVID-19 – доўгія і блізкія стасункі з хворым. Аб гэтым заявіў кіраўнік інстытута Хендрык Штрэек, паведамляе РБК.

Вірусолагі на працягу апошніх тыдняў правялі маштабнае даследаванне ў нямецкім горадзе Хайнсберг, дзе былі выяўлены больш за 1,4 тыс. хворых і зафіксавана 46 смярцей. Яны не змаглі знайсці прыкмет жывога віруса на паверхнях прадметаў. „Калі мы бралі ўзоры з дзвярных ручак, тэлефонаў або туалетаў, то не змаглі на іх аснове культываваць вірус у лабараторыі”, – паведаміў Хендрык Штрэек.

У выніку вучоныя прыйшлі да высновы, што верагоднасць захварэць ад кантакту з прадметамі вельмі малая. „Сур’ёзныя ўспышкі інфекцыі заўсёды былі вынікам таго, што людзі на працягу доўгага перыяду часу былі блізка адзін ад аднаго”, – сказаў кіраўнік інстытута.

Да падобнай высновы раней прыйшоў вірусолаг Крысціян Дростэн з берлінскага ўніверсітэта Charité. Ён заявіў, што каронавірус вельмі ўспрымальны да высыхання на паветры. Таму амаль адзіным спосабам заразіцца з’яўляецца кропельны шлях пры непасрэдным кантакце з носьбітам інфекцыі.

belta.by