Віталь Казак: 97% падтрымліваюць
Амаль у кожным пікеце прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці са словамі “Жыць!”прымае ўдзел берасцейскі грамадскі дзеяч Віталь Казак.
Ён спрабуе выкарыстоўваць агітацыйную кампанію для размоваў з як мага большай колькасцю людзей:
– Вялізная колькасць людзей. 97%, не скажу 95%, 97% як мінімум падтрымліваюць. Людзі ішлі і віталі – гэта канешне натхняе, гэта цешыць. Менавіта для такіх людзей такія мерапрыемствы і праводзяцца.
Як адзначыў Віталь Казак, да канца агітацыйнай кампаніі ён прыме ўдзел яшчэ ў некалькіх пікетах. Актывіст хоча, каб праўладныя чыноўнікі пачулі яго пазіцыю і пазіцыю людзей.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
