Віталь Казак аспрэчвае пакаранне ў абласным судзе



Ужо заўтра, 3 красавіка, адбудзецца разгляд скаргі берасцейскага грамадскага дзеяча Віталя Казака.

Ён не згодны з пастановай першай інстанцыі і звярнуўся ў абласны суд. Актывіст быў аштрафаваны на 40 базавых велічыняў за ўдзел у адной з акцыяў супраць акумулятарнага завода, але віну сваю прызнаваць не збіраецца.

– Ніякай віны няма. Гэта нейкое глупства адбылася са мной тады. І крыху ўлады падгадзілі самі сабе. Я думаю, што гэтую справу ім трэба канчаткова вырашыць. Мяне цалкам апраўдаць. І наогул забыць пра тое, што адбылося. Гэта лепш за ўсё.

Пачатак судовага паседжання запланаваны на 9-30. Згодна беларускага заканадаўства, адміністрацыйны працэсы — адкрытыя, таму на іх можа прыйсці кожны жадаючы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце