Віталь Казак: Думаю, як раз час пачынаць акцыю „Народ просіць”



„Народ просіць” – такую акцыю адразу пасля мясцовай выбарчай кампаніі пачынае ў Берасці экс-кандыдат у дэпутаты Віталь Казак. Жыхары гораду хочуць прадэманстраваць беларускаму прэзідэнту нежаданне бачыць яго асобу на чарговых прэзідэнцкіх выбарах. З такой мэтай актывісты пачнуць збор подпісаў пад адмысловым зваротам, – распавёў Віталь Казак.

– Мы просім. Мы не ўскладняем абстаноўку. Мы просім. Канешне, хтосьці падпішыцца, хтосьці не падпішыцца. Але любы разважны чалавек, калі аналізуе тое, што было, што адбылося, тое, што ёсць, разумее гэта. Іншая справа, якія зараз людзі, на жаль, абыякавыя нават да саміх сябе. Як яны на ўсё глядзяць з такой апатыяй. Гэта мяне насцярожвае. Я лічу, што сёння гэты зварот, ад імя усіх грамадзянаў Беларусі, вельмі актуальны.

Паводле Віталя Казака, неабходную колькасць подпісаў актывісты плануюць сабраць да пачатку травеньскіх святаў. Пасля зварот будзе перададзены да органаў мясцовай і рэспубліканскай улады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце