Віталь Казак: Памяць пра гэтую трагедыю мы павінны ўшанаваць



“Са слязьмі на вачах” — такі ліст да кіраўніка краіны рыхтуе берасцейскі грамадскі дзеяч Віталь Казак. Актывіст хоча распавесці пра гісторыю Берасця, у тым ліку пра яго габрэйскае мінулае. Ён перакананы, што неабходна стварыць мемарыяльны комплекс па праспекце Машэрава на месцы будоўлі элітнага жылля:

– Сэнс такі, каб мемарыял выходзіў непасрэдна на праспект Машэрава, дзе будзе стаяць ля самай праезнай часткі. Гэта скульптурная кампазіцыя звычайнага жыхара Берасця. То бок, не якісьці там военачальнік, вучоны, пісьменнік, паэт, а просты чалавек. Каб кожны, які праходзіў бы побач, бачыў бы ў гэтым мануменце свайго блізкага, які пайшоў з жыцця.  

Віталь Казак лічыць, што павінна з’явіцца сцяна памяці, а таксама невялікі мемарыяльны музей. Такая гістарычная кропка будзе прыцягальнай як для берасцейцаў, так і для гасцей горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце