Віталь Казак: Прыйдзе час, калі выйдуць тысячы людзей
Больш за сотню чалавек працягвае выходзіць у Берасці на пратэстныя акцыі супраць акумулятарнага завода.
Яны збіраюцца кожную нядзелю на плошчы Леніна. Берасцейцы прынялі рашэнне, што пакуль не будуць рабіць шэсце, — адзначыў грамадскі актывіст Віталь Казак:
– Хутка прыйдзе час, калі выйдуць тысячы людзей, каб заявіць свой пратэст. Бо мы ўсе разумеем, да чаго гэта можа прывесці. Якая жудасная смерць можа чакаць кожнага ад гэтага завода. Прыкладам гэтага можа быць Чарнобыль. Паглядзіце, як часта ў нас абдзяляюць увагай ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Тое ж самае і з заводам. Хто паклапоціцца пра нашае здароўе? Ці хопіць грошай, каб нас лячыць?
Цягам апошняй акцыі яе ўдзельнікаў папярэдзілі пра недапушчальнасці парушэння парадка арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Некаторых актывістаў пасля караюць адміністрацыйнымі штрафамі за выказванне свайго пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце