Віталь Казак: Распавяду пра сваю дзейнасць і выслухаю праблемы жыхароў
„Людзі дабрыні” – такую праграму дзеянняў цягам вябарчай кампаніі плануе правесці незалежны кандыдат Віталь Казак.
Ён ужо зарэгістраваў ініцыятыўную групу і збірае подпісы за сваё вылучэнне. На этапе агітацыі актывіст правядзе некалькі сходаў з удзелам берасцейцаў на цэнтральных вуліцах гораду, дзе распавядзе пра грамадскую дзейнасць і выслухае праблемы жыхароў:
– Я помню, якія праходзілі мерапрыемствы ў лютым – сакавіку гэтага года, калі людзей хапалі за тое, што яны гаварылі, бо мерапрыемствы былі незаконнымі. Цяпер мерапрыемствы будуць законнымі. Таму прыходзьце і гаварыце. Хутка з’явіцца інфармацыя паўсюль – у інтэрнэце, на прыпынках гарадскога транспарту, каля ўваходаў у пад’езды, каб паведаміць тэлефоны і што будзем абмяркоўваць на гэтых мерапрыемствах, каб запісваць людзей, якія пажадаюць выступіць.
Паводле Віталя Казака, да ўдзелу ў пікетах будуць таксама запрошаныя мясцовыя музыкі. Гэта дазволіць сабраць больш шырокую да агітацыі аўдыторыю.
Беларускае Радыё Рацыя