Віталь Нікановіч: Прайсці тэст на ВІЧ трэба кожнаму
На Гарадзеншчыне завяршылася кампанія тэставання на ВІЧ, што праходзіла цягам апошніх некалькі месяцаў.
Адмыслоўцамі, што праводзілі тэсты на віч па Гарадзеншчыне, былі прадстаўнікі Дзіцячага фонду ЮНІСЭФ і праграмы UNAIDS.
Кажа Віталь Нікановіч, кансультант Дзіцячага фонду ЮНІСЭФ:
– Побач з Беларуссю знаходзіцца Расейская Федэрацыя, дзе ўжо ў дзесяці рэгіёнах аб’яўлена сапраўдная эпідэмія. Нашая задача заахвочваць людзей любога ўзросту праходзіць тэст на ВІЧ, калі яны нават думаюць, што іх гэта не тычыцца. Бо слоган кампаніі: “Тычыцца нават тых, каго не тычыцца”. Мы заўважылі, што ў апошні час новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі, у тым ліку Гарадзенскай вобласці, дыягнастуюцца ў тых людзей, якія часцей за ўсё кажуць: “Я і ВІЧ – нясумяшчальныя”.
Па словах Віталя Нікановіча, гэта звычайныя людзі, што не належаць да групаў рызыкі. Гэта звычайныя грамадзяне. Адмыслоўцы перадалі новыя тэсты на ВІЧ ў першую дзіцячую паліклініку Гародні і гэты тэст можа ананімна прайсці любы жадаючы.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня