Віталь Рымашэўскі сустрэўся з грамадскім актывам Слоніма
Беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі 14 верасня наведаў Слонім. У горадзе над Шчарай ён сустрэўся з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.
У час сустрэчы спадар Рымашэўскі падвёў вынікі кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”, падчас якой слонімцы сабралі больш за 1500 подпісаў і перадалі ў Слонімскі райвыканкам.
Акрамя гэтага Віталь Рымашэўскі пагутарыў са слонімцамі пра сённяшнія сацыяльныя праблемы мясцовых жыхароў, а потым усе разам абмеркавалі планы дзейнасці да канца бягучага года. Таксама палітык адказаў на пытанні прысутных.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара