Віталь Рымашэўскі заклікаў далучацца да Курапацкай варты



Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які сам бярэ ўдзел у Курапацкай варце каля рэстарана “Поедем-поедим”, заклікаў новых людзей далучацца да абароны мемарыялу.

Ён прыгадаў, што варта трывае ўжо не першы месяц:

– Больш за два месяцы трывае варта, якая патрабуе ўсталяваць законнасць у дачыненні да Курапат, якая патрабуе захаваць ахоўныя межы і абараніць адзіны ў Беларусі мемарыял ахвяраў сталінскіх, камуністычных рэпрэсій у нашай краіне.

“Калі знойдзеце гадзіну-дзве на тыдзень, магчыма, пару гадзін на месяц, прыйдзіце сюды, вазьміце буклеты і раздайце іх. Не так складана ахвяраваць тысячы беларусаў дзве гадзіны на тыдзень дзеля таго, каб тут заўсёды захоўвалася варта. Дзеля таго, каб трывала абарона Курапатаў”, – заклікаў Віталь Рымашэўскі:

Па ўнёску кожнага мы збудуем наш новы дом Беларусь, у якім не будуць ушаноўвацца каты, не будуць будавацца лініі Сталіна, але будзе квітнець праўда, справядліваць, павага і шанаванне да кожнага чалавека. Збудуем разам новую Беларусь. Жыве Беларусь!

Поўны відэа-зварот Віталя Рымашэўскага размешчаны на сайце “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

Беларускае Радыё Рацыя