Віталя Рымашэўскага выклікалі ў Следчы камітэт
Працягваецца аказанне псіхалагічнага ціску на сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і яго сям’ю.
Віталь Рымашэўскі выкліканы на допыт у Следчы камітэт у чацвер, 4 красавіка.
Паводле яго слоў, следчы не паведаміла падрабязнасцяў, паабяцаўшы распавесці пра прычыны выкліку пры сустрэчы.
Рымашэўскі мае намер прыйсці на допыт. Выклік у СК палітык лічыць націскам на яго сям’ю ў сувязі з яго дзейнасцю.
Нагадаем, 25 сакавіка яго брата Сяргея Рымашэўскага выклікалі на допыт у якасці сведкі па справе аб забойстве ў Бабруйску, здзейсненым у 1989 годзе. Віталю на той момант было 12 гадоў, брату — 8 гадоў. Пры гэтым ні сам палітык, ні яго блізкія на той момант у Бабруйску не пражывалі.
