Віталю Казаку прысудзілі 30-ць базавых (абноўлена)
За ўдзел у акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода берасцейскаму грамадскаму дзеячу Віталю Казаку прысудзілі 30-ць базавых велічынь. Пасяджэнне адбылося ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця, як паведаміў сам актывіст:
– З той прычыны, што я там папросту быў, разумееце. Самае страшнае – каб я там крычаў, але я папросту там прысутнічаў, ішоў. І нават, калі па шчырасці, ішоў пераважна бокам. Размаўляў з міліцыянтамі, даваў ім зразумець, што так нельга, спрабуйце быць з людзьмі, зразумейце сітуацыю людзей. За што караць чалавека, які папросту ішоў, я не разумею.
Прадметам разгляду была акцыя, якая адбылася 14-га красавіка. Віталя Казака абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота virtualbrest.by