Вітаўта Парфёненку зноў не акрэдытавалі як журналіста Рацыі



Наш калега Вітаўт Парфёненка 8-мы раз не акрэдытаваны як журналіст Беларускага Радыё Рацыя.

parf111

Два з паловай месяцы таму журналіст падаў паперы на акрэдытацыю ў Міністэрства замежных спраў у якасці журналіста Беларускага Радыё Рацыя. Пра сваю чарговую адмову ў акрэдытацыі Вітаўт Парфёненка дазнаўся, патэлефанаваўшы ў міністэрства:

– Такая адмова ў акрэдытацыі ўжо восьмы раз, і сведчыць пра тое, што нічога не змянілася ў палітыцы Міністэства замежных спраў стасоўна беларускіх журналістаў, якія працуюць на замежная сродкі масавай інфармацыі. Размаўляць пра нейкую лібералізацыю, пацяпленне – не выпадае. Я думаю, што гэта яскравы доказ таго, як ідуць справы. Да таго ж, МЗС цудоўна ведае, што цяпер мае паперы разглядаюцца Камітэтам Асамблеі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека, і менавіта па гэтых жа прычынах – не акрэдытацыя мяне як журналіста.

 

Вітаўт Парфёненка будзе чакаць пісьмовы адказ ад Міністэрства замежных справаў, а пазней будзе раіцца з юрыстамі Беларускай асацыяцыі журналістаў і праваабаронцамі.

Журналіст ужо некалькі разоў спрабаваў пісаць скаргі ў Міністэрства замежных справаў, ва ўрад Беларусі на прадмет таго, што яго пазбаўляюць права на прафесію.

Беларускае Радыё Рацыя