Вітольд Ашурак пакараны штрафам за экалагічны пікет



Штрафам у памеры 20 базавых велічынь пакараны актывіст з Бярозаўкі – Вітольд Ашурак.

DSCF5421

Лідскі раённы суд вынес прысуд актывісту за адзіночны пікет, які ён зладзіў у сувязі з пагаршэннем экалагічнай сітуацыі пасля арганізацыі ў цэнтры горада цэха па вытворчасці шкловаты.

З таго часу паветра ў Бярозаўцы ўтрымлівала спецыфічны пах выкідаў вытворчасці, у якой, сярод іншага выкарыстоўваюцца такія небяспечныя для здароўя кампаненты як фенолы і фармальдэгіды:

– Я яшчэ раз падкрэсліваю, што я пайшоў на гэта дробнае парушэнне свядома, дзеля таго, каб прыцягнуць увагу як мага большай часткі беларускага грамадства, што чынавенства ў маленькім горадзе, што хоча, тое і робіць. Так быць не павінна і так не будзе. Так, я вінаваты ў дробным парушэнні, я прызнаў сваю віну, але віны за свой учынак я не прызнаю. Закон я парушыў, віны сваёй не прызнаю.

DSCF5419

Нагадаем, што Вітольд Ашурак выйшаў у цэнтр горада з пікетам пад лозунгам “Шкловата – смерць Бярозаўкі”. Такім чынам, актывіст намагаўся чарговы раз прыцягнуць увагу да экалагічнай праблемы, якая склалася ў Бярозаўцы.

Пікет атрымаў падтрымку сярод мясцовага насельніцтва, доўжыўся каля паўтары гадзіны і прайшоў без затрыманняў. Толькі праз некалькі дзён на яго арганізатара – Вітольда Ашурка быў складзены пратакол і накіраваны ў Лідскі суд.

Беларускае Радыё Рацыя