Вітольд Ашурак: Я станоўча ацэньваю 2018 год



2018 год стаў вельмі насычаным на падзеі ў жыцці лідскай грамадзянскай супольнасці. У гэтай частцы Гарадзенскай вобласці ў гэтым годзе адбыліся шэраг цікавых падзеяў і ініцыятываў.

Пра іх раскажа грамадскі актывіст з Лідчыны Вітольд Ашурак:

– Я нават і не ведаю, як ахарактарызаваць 2018 год. Ён не быў складаным. Ён быў насычаным. У мяне такое ўражанне, што ён расцягнуўся больш чым на год. Я ўспамінаў: а што адбывалася? І часам думаў, гэта ў гэтым годзе адбывалася, ці ў мінулым? Няхай наступныя гады будуць такімі ж насычанымі. І што самае галоўнае, у гэтым годзе нашая лідская нацыянальна-арыентаваная супольнасць выйшла на якасна новы ровень. Гэта яшчэ раз сведчыць аб слушнасці таго тэзісу, што кадры вырашаюць усё. Самае галоўнае – гэта кадры. Я памятаю, як мы шукалі адзін аднога. Знаходзілі. Разам ладзілі мерапрыемствы, акцыі, імпрэзы. І ў гэтым годзе адбылося так, што вакол кожнага з нас ужо гуртуецца кола людзей па інтарэсах. Камусьці бліжэй праект “Мова нанова”.  Камусьці ўсталёўка памятных знакаў. Я хачу зазначыць, што нас стала болей і ўжо не мае сэнсу збіраць па 30-40 чалавек. Можа там яны і не патрэбныя. Можа яны патрэбныя ў іншым месцы. Так што я станоўча ацэньваю 2018 год. І дай бог, каб наступны быў не горшы.

Цалкам размова:

З Вітольдам Ашуркам гутарыў наш карэспандэнт Андрэй Панямонаў.