Вітольду Ашурку прад’явілі абвінавачанне



Гарадзенскаму абласному каардынатару Руху „За Свабоду” Вітольду Ашурку прад’явілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА ў Гародню.

Нагадаем, ён быў затрыманы па справе па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ў той жа час яму дадалі арт. 364 КК (гвалт або пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных справаў).

Аднак, па якім (якіх) артыкулах прад’яўленае абвінавачанне пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя