Віцебск на “Маршы герояў”: мінімум двое затрыманых (абноўлена)



Нядзельны марш салідарнасці стартаваў сёння ад віцебскага Лядовага палаца  і практычна тамсама скончыўся. Калона з прыкладна тысячы мясцовых жыхароў прайшла па праспекце Будаўнікоў, але на скрыжаванні з праспектам Чарняхоўскага адбылася сутычка мaніфестантаў з міліцыянтамі. Калону чакаў міліцэйскі ланцуг, некалькі аўтазакаў і аўтобус з АМАПам. Відавочцы кажуць пра мінімум як два выпадкі сілавога затрымання людзей: іх збівалі дубінкамі, прычым яшчэ некалькі міліцыянтаў здымалі гэта на тэлефоны. Журналісты зафіксавалі момант, калі адзін з міліцыянтаў ужыў супраць дэманстрантаў слезацечны газ.

 

Калону інцыдэнт з затрыманнямі не спыніў. Як высветлілася, міліцыянты выставілі кардон, каб не пусціць дэманстрантаў на плошчу Перамогі. Людзі дварамі прайшлі на вуліцу Чкалава, а потым на Маскоўскі праспект, адтуль зноўку збочылі ў двары і выйшлі да Лядовага палаца, адкуль стартавала калона. Там зрабілі сімвалічны фотаздымак на памяць і разышліся невялікімі групамі. Журналісты высвятляюць прозвішчы і колькасць затрыманых. 

 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by